Па-беларуску выдадзены рытуал «Культ эўхарыстычнай таямніцы»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2017-04-11-kniga-005Рытуал «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой», які змяшчае літургічныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой, быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Прэзентацыя выдання адбылася падчас велікоднай прэс-канферэнцыяй Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінску 11 красавіка.

 

Выданне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.

 

Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе. У Дадатку кнігі пададзены тэксты для Эўхарыстычнай працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

 

Паводле матэрыялаў інтэрнет-партала catholic.by

 

2017-04-11-kniga-001

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2017-04-11-kniga-002

Ад 12.04.2017. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.