Каля 90 дзяцей атрымалі наборы школьных прыладаў у выніку акцыі «Збяры заплечнік»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

02Перад новым навучальным годам па ініцыятыве шматдзетнай маці Наталлі Ташціміравай і пробашча парафіі Святога Францішка Асізскага айца Алега Вайцяховіча OFMCap у мінскіх парафіях праходзіла дабрачынная акцыя «Збяры заплечнік». Кожны жадаючы мог дапамагчы шматдзетным сем’ям у набыцці школьных прыладаў. Ужо ў трэці раз інфармацыйным партнёрам акцыі выступіў партал Catholic.by.

 

У акцыі ўдзельнічалі сем парафій Мінска, а таксама Ждановічаў і Бараўлянаў. Дзякуючы шчырасці вернікаў атрымалася назбіраць канцылярскія тавары для 26 сем’яў, а гэта амаль 90 дзяцей.

 

Акцыя праходзіла з 8 па 20 жніўня. А 29 жніўня ініцыятар акцыі шматдзетная маці Наталля Ташцімірава і пробашч парафіі Святога Францішка Асізскага айцец Алег Вайцяховіч OFMCap наведалі шматдзетныя сем’і сацыяльнага дома ў в. Копішча (каля Уручча, Мінск) і ўручылі дзецям наборы неабходных школьных прыладаў. Сем’і былі вельмі рады і ўдзячны, асабліва таму, што гэтая дапамага была для іх нечаканай і вельмі патрэбнай.

 

Арганізатары акцыі шчыра дзякуюць усім за дапамогу. Асаблівыя словы падзякі – пробашчам і вернікам архікатэдральнага касцёла, Чырвонага касцёла, парафіі ў Серабранцы і на Залатой Горцы, парафіі ў Лошыцы і на Ангарскай, парафіі Святога Францішка Асізскага ва Уруччы, а таксама парафіі ў Ждановічах і ў Бараўлянах.

 

Дэвізам акцыі былі абраны словы Хрыста: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Арганізатары ўдзячныя ўсім, хто ў складаных фінансавых умовах жадае дапамагаць іншым.

 

З выкарыстаннем матэрыялаў інтэрнет-партала catholic.by

Ад 30.08.2017. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.