
Вечарам 22 лютага 2018 г. ва ўзросце 88 гадоў у вечнасці адышоў Францішак Пасют, бацька брата Марэка Пасюта OFMCap. Брат Марэк Пасют OFMCap з 2000 г. працаваў у Беларусі, быў пробашчам у Докшыцах і Бярозаўцы на Віцебшчыне.
Пахаванне спачылага Францішка Пасюта распачнецца ў суботу 24 лютага ў парафіяльным касцёле Маці Божай Ружанцовай ў Пшыдоніцы (Малопольскае ваяводства, Польша) ў 12.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.
Паводле інтэрнет-партала catholic.by
