Адпустовая ўрачыстасць святога Юрыя адбылася ў Пераломе на Нёмане ў гродзенскім раёне ў нядзелю 29 красавіка 2018 года.
Даўнейшая вёска, а зараз дачны пасёлак, з’яўляецца калыскай неперарыўнай прысутнасці братоў капуцынаў на беларускай зямлі. Восемдзесят гадоў таму, ў чэрвені 1938 года тут быў заснаваны капуцынскі кляштар з касцёлам святога Юрыя і Імя Марыі.
Негледзячы на складаныя лёсы святыні і яе апекуноў — капуцынаў — гэта маляўнічае месца застаецца асаблівым каранём беларускай тоеснасці капуцынаў.