Брат капуцын Аляксандр Астраушка атрымаў дыяканскае пасвячэнне

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

04Першага ліпеня 2018 года ў італьянскім горадзе Бары ў базыліцы святой Фары падчас святой Імшы, якую узначальваў арцыбіскуп Юзаф Какучы, мітрапаліт Барска-бітонскі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, брат ордэна меншых братоў капуцынаў беларускай кустодыі.

 

Дадзенай падзеі папярэднічала фармацыя ў ордэне капуцынаў, вывучанне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучанне багаслоўя ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары.

 

Пасля паспяховага залічэння неабходнага аб’ёму ведаў і атрымання ступені бакалаўра брат Аляксандр стаў дыяканам, рыхтуючыся да прыняцця святарства. Ягонае далейшае служэнне будзе праходзіць на Беларусі.

 

Разам з братам Аляксандрам дыяканскае пасвячэнне прынялі два браты з паўднёвай Італіі і брат з Албаніі. Сярод удзельнікаў урачыстасці між іншымі былі капуцыны з Беларусі на чале з кусташам братам Алегам Шэндам разам са сваякамі брата Аляксандра.

Ад 03.07.2018. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.