
21 ліпеня ў мінскай супольнасці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі св. Францішка Асізскага ў мікраёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцанні прынясе брат Ян Садоўскі.
Ён назаўсёды прысвеціць сябе Богу праз абяцанні да смерці жыць паводле евангельскіх парадаў цнатлівасці, беднасці і паслухмянасці па прыкладзе Хрыста ў супольнасці, заснаванай святым Францішкам з Асізі. Ён дасць гэтыя абяцанні ў прысутнасці кусташа Беларускай кустодыі меншых братоў капуцынаў брата Алега Шэнды OFMCap, братоў, родных і гасцей.
Пачатак а 10-й гадзіне
Паводле інтэрнет-партала catholic.by
