Распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

0627 жніўня 2018 года ў міжнароднай калегіі братоў капуцынаў у Рыме распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. Гэты сход з’яўляецца найвышэйшым органам кіравання ордэнам і сёлета прадстаўлены 188 братамі з усіх кантынентаў большасці краін свету. Беларускім дэлегатам капітулы з’яўляецца вышэйшы кіраўнік прысутнасці капуцынаў у нашай краіне — брат Алег Шэнда.

 

Генеральны капітул склікаецца што шэсць гадоў і з’яўляецца магчымасцю братоў з усяго свету падзяліцца вопытам рэалізаванага капуцынскага харызмату ў разнастайных умовах і акалічнасцях. Падчас працы ў групах і пленарных паседжаннях капітульныя ў шчырых і адкрытых дыскусіях разважаюць пра плённасць капуцынскага паклікання і ставяць пытанні пра будучыню ордэна.

 

Істотным заданнем чарговага капітула з’яўляецца абранне арыенціраў развіцця ордэна і выбар новага генеральнага кіраўніка з дарадцамі. Наперадзе тры тыдні цікавай і напружанай працы.

Ад 28.08.2018. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.