29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць асвячэнне капліцы пры касцёле св. Францішка ў вёсцы Копішча (Бараўлянскі сельсавет), што пад Мінскам.
Маладой парафіяльнай супольнасцю ў вялікім новым жылым масіве духоўна апякуюцца браты капуцыны, якія вядуць тут будаўніцтва касцёла ў гонар святога Бедняка з Асізі.
Урачыстая св. Імша з асвячэннем капліцы распачнецца ў Копішчы а 11-й гадзіне.
Акрамя таго, падчас літургіі арцыбіскуп Кандрусевіч удзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе мясцовых вернікаў, якія адпаведным чынам падрыхтаваліся да прыняцця гэтага сакрамэнту хрысціянскай сталасці.
Новая капліца размешчана па вуліцы Авіяцыйнай, прыпынак грамадскага транспарту «Новая Баравая».
Паводле інтэнет-партала catholic.by