Пры падтрымцы капуцынаў выдадзены «Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых»

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

2019-04-16-pr-k-001Літургічная кніга «Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана 16 красавіка ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску падчас велікоднай прэс-канферэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

 

«Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (prot. 431/12/L).

 

Выданне гэтай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

 

Каардынатарам распаўсюджвання ў дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны. Замову на атрыманне кніг можна зрабіць праз e-mail: minsk.cap@gmail.com

Паводле інтэрнет-партала catholic.by

Ад 18.04.2019. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.