У 1933 годзе ў Любяшове была заснавана капуцынская супольнасць візантыйска-славянскага абраду. Паўстанне падобных манаскіх супольнасцей і парафій на Валыні і Палессі ў тым часе было звязана з касцельнай ініцыятывай неауніі, характэрнай рысай якой з’яўлялася як мага большае захаванне ўсяго багацця мясцовай праваслаўнай традыцыі як у абрадах, так і ў царкоўнай практыцы. Візантыйска-славянская місія капуцынаў паспяхова развівалася. Браты выкладалі ў нізшай духоўнай семінарыі. З’явіліся мясцовыя пакліканні ўсходняга абраду, быў арганізаваны навіцыят.
Развіццю кляштара перашкодзілі трагічныя падзеі на Валыні ў 1943 годзе, калі падчас этнічных чыстак былі забітыя таксама два нашыя браты. Іншыя капуцыны былі вымушаны пакінуць Любешаў.
Апошні брат-капуцын з візантыйска-славянскай місіі ў Любешове памёр не так даўна — ў 2001 г., таму нават новае пакаленне беларускіх капуцынаў магло даведацца пра тую дейнасць ад жывога сведкі. Таксама Божы лёс так учыніў, што браты слонімскай супольнасці апякуюцца парафіяй у Альбертыне, дзе да 1946 года знаходзілася сядзіба неаунійнага экзархата і найбольш ажыўленая парафія візантыйска-славянскага абраду. Са сведкамі тых падзей сучасныя браты капуцыны сустракаюцца ў штодзённай душпастырскай працы.
На сённяшні дзень, браты капуцыны ў Беларусі не маюць супольнасцей усходняга абраду, але час ад часу з’яўляюцца невялікіе ініцыятывы асобных братоў. Напрыклад, цяпер у Мінску у касцёле свв. Сымона і Алены праводзяцца:
(дольны касцёл, грэка-каталіцкая капліца)
18.30 (субота) ВСЕНОЩНОЕ БДЕНИЕ
8.15 (нядзеля) Утр. молитвы, Часы, Обедница
13.15 (серада) АКАФИСТ перед иконой Пресвятыя Богородицы «Умягчение злых сердец»
(У Вялікім Посце па буднях раніцай — Часы с поклонами)