Небяспека кантрацэптыўнага мышлення сапраўды існуе. Толькі, як мне здаецца, праблема менавіта ў фармацыі свайго сумлення і мышлення, а не ў прынцыпе адказнага бацькоўства.
Вось прыклад мышлення кантрацэптыўнага:
«Пытанне: Ці Касцёл дазваляе абмяжоўваць колькасць дзяцей?
Адказ: ВМС (внутриматочные спирали) і прэзерватывы забараняе, а НПС (натуральнае планаванне сям’і) яшчэ дазволена».
Такая логіка выглядае трагікамічна.
Мне здаецца, што варта пазбаўляцца такога прымітывізму і фармаваць больш глыбокі падыход — жывы дыялог з Богам, пазнанне Яго волі адносна майго асабістага лёсу. Касцёл у афіцыйных формулах сказаў столькі, колькі мог сказаць, а ўсё іншае — асабістае распазнанне паклікання.
Вось, напрыклад, афіцыйна Касцёл кажа, што як манаскае, так і сужэнскае жыццё з’яўляюцца добрымі і каштоўнымі перад Богам і ўсё на гэтым. А кожны асабіста распазнае пакліканне. Калі хтосці быў пакліканы да манаства, а аднак ажаніўся, то яму сумленне да канца жыцця будзе пра гэта прыгадваць. Падобна і з колькасцю дзяцей: Калі хтосці быў пакліканы да таго, каб мець шматлікае патомства, а аднак «перахітрыў» Бога, ведаючы пра натуральныя перыяды плоднасці, то яму таксама сумленне да канца жыцця будзе пра гэта прыгадваць, хаця фармальна ўсё было «па-каталіцку».
Але адносна патомства сама справа распазнання Божай волі стаецца больш шматграннай. Тут ужо не індывідуальны чалавек распазнае пакліканне, а сужэнская пара, а нават і дзеці могуць неяк удзельнічаць. Так што пэўны міні-сабор атрымліваецца ў імя Хрыста ў Духу Святым. Калі шчыра будзем шукаць волі Божай і прагнуць яе выканаць, то Ён абавязкова яе аб’явіць і ў сумленні заўсёды будзе супакой Божы.
Можа мая логіка «храмае»? Ці я не зусім на тое адказваю?