Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў супольнасць капуцынаў у Мінску

Пад рубрыкай: НАВIНЫ КУСТОДЫI |

024 студзеня, у першы дзень пасля сваёй адстаўкі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў супольнасць меншых братоў капуцынаў і даручаную ім парафію святога Францішка ў сталічным мікрараёне Новая Баравая.

 

Падчас візіту арцыпастыр сустрэўся з братамі капуцынамі, выказаў шчырую ўдзячнасць за іх харызму і актыўную працу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёле на Беларусі.

 

Арцыбіскуп благаславіў памяшканні новаўзведзенага манаскага дома капуцынаў.

 

На вячэрняй святой Імшы, цэлебрацыю якой ён узначаліў, парафіяльная супольнасць малілася з нагоды юбілею 75-годдзя іерарха, дзякуючы Богу за дзясяткі гадоў ягонай руплівай святарскай і біскупскай працы.

Паводле інтэрнет-партала catholic.by

 

Ад 06.01.2021. Пад рубрыкай НАВIНЫ КУСТОДЫI. Вы можаце сачыць за адказамі да гэтай запісы праз RSS 2.0. Адказы і заўвагі ў цяперашні час закрыты.