Браты Капуцыны запрашаюць на набажэнства «Transitus» і ўрачыстасць у Мінску

АНОНС!

У касцёлах пры кляштарах капуцынаў адбудуцца набажэнствы «Transitus»,

а таксама адпустовая ўрачыстасць у Мінску

transitusАдмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года. «Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.

 

 

 

МІНСК:

Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы 3 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.30

А таксама адпустовая ўрачыстасць на месцы будовы (Копішча-Нов.Баравая) 2 кастрычніка (нядзеля) у 12.00   Падрабязней

 

МАЛАДЗЕЧНА:

Набажэнства адбудзецца ў парафіі св. Казіміра  3 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00

 

СЛОНІМ:

Набажэнства адбудзецца ў касцеле св. Андрэя  3 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00

 

СМАЛЯВІЧЫ:

Набажэнства адбудзецца ў касцеле св. Валянціна  4 кастрычніка (аўторак) ў 18.00

 

 

ДОКШЫЦЫ:

Набажэнства адбудзецца ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы  3 кастрычніка пасля св. Імшы ў 18.00