Капуцыны ў Беларусі
  • Спасылкі
  • Вытворчасць
  • Бібліятэка
  • Форум
  • ГАЛЕРЭЯ
  • ГАЛОЎНАЯ
    • Святы Францішак
    • Браты Капуцыны
    • Капуцыны ў Беларусі
    • Быць капуцынам
    • Кантакты
НОВАЕ НА САЙЦЕ

Дадана чарговую канферэнцыю з нагоды 800-годдзя ФОС
24.07.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар
16.04.2021

Новы адміністратар сайта
16.04.2021

УСЕ АБНАЎЛЕННІ

… … …

    • Біяграфія
    • Творы
    • Духоўнасць
    • Францішканцы
    • Ордэн Свецкіх

Францішканцы

franciszkanie«Каму лепш служыць: слузе ці Пану?»

 

Гэтае пытанне ўзрушыла маладога Франіцшка з Асізі ў Італіі, калі ён вясной 1205 г. адпраўляўся на вайну. Смелы і шчыры адказ: «Зразумела, Пану!» — стаў прычынаю таго, што Францішак, сын багатага купца, пакінуў свае мары пра кар’еру і сусветную славу. З гэтака моманту ўзорам для яго стаў убогі і пакорны Хрыстус, якога юнак адкрыў у Евангеллі. Францішак прагнуў адбудаваць разбураны Касцёл Хрыста і для гэтага пакінуў усё, каб цалкам прысвяціць сябе Богу.

kapucynki

Яго прыклад беднасці і чысціні жыцця на першы погляд здаваўся смешным, дзіўным і непрымальным для свету, дзе давяраюць толькі матэрыяльным багаццям і спадзяюцца на фізычную сілу. Але хутка многія людзі, мужчыны, жанчыны і нават цэлыя сем’і далучыліся да Францішка, каб жыць разам у еднасці з Богам.

 

Калі Апостальская Сталіца зацвердзіла Закон Меншых Братоў, Францішак паслаў сваіх таварышаў у розныя краіны тагачаснага свету прапаведваць Евангелле, і сам ён абвяшчаў Слова Божае не толькі ў Італіі, але і ў Святой Зямлі.

 

FZSДуша «трубадура», закаханага ў Пана, апавядала Божую Любоў. Паэзію Францішка справядліва называюць «пярлінай сярэднявечча».

 

Як знак еднасці з церпячым і збаўляючым Настаўнікам, два гады перад смерцю Францішак атрымаў стыгматы. Прыкладам свайго жыцця паводле Божай волі і наказаў Хрыста ён заклікаў любіць Любоў. Такі заклік і да сённяшняга дня абвяшчаюць францішканцы — духоўныя сыны і дачкі св.Францішка.

 

« Уверх
Маладзечна
Мінск
Слонім
Смалявічы
Ліпнішкі
Докшыцы
Вільнюс

Кантакты:


Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
вул. Гарадзецкая д.22 кв.152
220125 Мінск Беларусь
Тэл. / факс (8-017) 221-74-08
e-mail Курыі: belarus.ofmcap@gmail.com

Адміністратар сайта: jansadouski@gmail.com

Супольнасцi братоў:


Мінск
Слонім
Маладзечна
Докшыцы
Ліпнішкі
Смалявічы
Вільнюс