Францішканскі Ордэн Свецкіх (Трэці Ордэн)

FZS

Францішканскі ордэн свецкіх (ФОС) – раней называны III Ордэнам св. Францішка. Да яго належаць асобы, якія ў сваім штодзённым свецкім жыцці хочуць выконваць Евангелле нашага Пана Езуса Хрыста па прыкладу св. Францішка, для якога Хрыстус быў цэнтрам жыцця ў сувязях з Богам і людзьмі.

Чытаць Правіла Францішканскага Ордэна Свецкіх (з дадаткамі)

 

Чытаць Канстытуцыю Францішканскага Ордэна Свецкіх

 

Святому Францішку прыпісваецца заснаванне трох Ордэнаў: аднаго для мужчын, другога для жанчын і трэцяга як для адных, так і для другіх. Да гэтага трэцяга могуць уступаць людзі не толькі вольнага стану, але і жанатыя, замужнія, а нават ксяндзы, біскупы або рымскія папы.
Што маецца на ўвазе?
Стыль жыцця св. Францішка так прывабліваў, што як агонь захапляў сэрцы цэлых людзкіх суполак. Акрамя патрабаваняў што ставіліся, не было праблем з прыняццем людзей нежанатых і незамужніх да супольнасці паслядоўнікаў. Складаней было калі да Францішка прыходзілі і прасілі аб прыняцце людзі злучаныя сакрамэнтам шлюбу. Адсюль «ідэя», каб спосаб жыцця св. Францішка практыкаваць ў сем’ях. Канешне, па меры магчымасці, бо не ўсё можа быць зрэалізавана ў сямейным жыцці. Аднак, кожны мае сваё пакліканне. Дзякуючы такому выхаду намнога больш людзей магло далучыцца да францішканскай сям’і, не трэба было выракацца таго, што практыкавалі паслядоўнікі I Ордэна.

Прайшло ўжо некалькі сот год, а гэты спосаб ісці ўслед за св. Францішкам у прытрымліванні Евангелля працягваецца да сёняшніх дзён. У вялікай сям’і Трэцяга Ордэну змяшчаюцца супольнасці Трэцяга Ордэну Рэгулярнага і Трэцяга Ордэну Свецкіх (Францішканскага Ордэну Свецкіх).

Трэці Ордэн Свецкіх
Нягледзячы на пераследванні, супольнасці Трэцяга Ордэну Свецкіх налічваюць сёння каля 431 000 братоў і сёстраў (даныя з 1999г.). На сёняшні дзень афіцыйная назва —  Францішканскі Ордэн Свецкіх. У штодзённым жыцці выкарыстоўваюцца таксама іншыя назвы, напрыклад: Свецкія Францішкане, Тэрцыярыі, Трэці Ордэн, Ордэн Свецкіх. У Польшчы, асабліва ў часы панавання злачыннага камунізму, абмежавана іх існаванне да малітвы, забараняючы дзейнічаць «звонку». Гэта прывяло да пэўнага рэгрэсу. У апошні час назіраецца адраджэнне. Ствараецца вялікая колькасць супольнасцей, якія распачынаюць таксама розныя апостальскія справы.

Трэці Ордэн Рэгулярны
Трэці Ордэн Рэгулярны паўстаў з групы тэрцыяраў, якія вядуць супольнае жыццё. На сённяшні дзень налічваецца 800 братоў. На яго рэгуле абапіраюць сваё жыццё каля 30 мужчынскіх супольнасцей. У Польшчы да іх адносяцца Альбертыны. Акрамя таго на рэгуле III Ордэну абапіраюцца каля 460 жаночых супольнасцей, напрыклад заснаваныя бл. О. Ганаратам Казмінскім — у іх жыве каля 200 000 сёстраў.

Трошкі з гісторыі…
Першыя ўказанні для спосабу жыцця тэрцыяраў змясціў св. Францішак у пропаведзях, якія прамаўляў. Змешчаныя потым разам у вядомым нам «Лісце да ўсіх вернікаў». Правілы жыцця свецкіх францішканаў больш дакладна прадстаўленыя ў «Memoriale Propositi» з 1221г. У 1289г. папа Мікалай IV устанавіў Рэгулу для тэрцыяраў. Сённяшняя Рэгула ФОС была затверджана 22 чэрвеня 1978г. папам Паўлам VI. На пачатку ён змяшчае ўжо ўспамінаны Ліст да вернікаў. А ў частцы «Правілы жыцця» мы чытаем: «Рэгула і жыццё свецкіх Францішканаў наступныя: захоўваць Евангелле нашага Пана Езуса Хрыстуса, ідучы ўслед за св. Францішкам з Асізі, для якога Хрыстус быў натхненнем і цэнтрам жыцця ў адносінах да Бога і людзей.»