Капуцыны ў Беларусі
  • Спасылкі
  • Вытворчасць
  • Бібліятэка
  • Форум
  • ГАЛЕРЭЯ
  • ГАЛОЎНАЯ
    • Святы Францішак
    • Браты Капуцыны
    • Капуцыны ў Беларусі
    • Быць капуцынам
    • Кантакты
НОВАЕ НА САЙЦЕ

Дадана чарговую канферэнцыю з нагоды 800-годдзя ФОС
24.07.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар
16.04.2021

Новы адміністратар сайта
16.04.2021

УСЕ АБНАЎЛЕННІ

… … …

    • Біяграфія
    • Творы
    • Духоўнасць
    • Францішканцы
    • Ордэн Свецкіх

Жыццё св. Францішка

011. Юнацтва
Правадыр і любімец моладзі, Францішак праводзіў дні свайго юнацтва ў бесклапотным вяселлі і радасці, а яго бацька не шкадаваў для свайго каханага сына грошай.             Падрабязна

 

 

 

 

 

 


042. Пераўтварэнне
У час малітвы перад крыжам у касцёле св. Даміяна ён пачуў голас, які казаў: «Ідзі, Францішак, адбудуй дом Мой..»       Падрабязна

 

 

 

 

 

 


063. Новы шлях
Удзельнічая ў Святой Імшы, Францішак пачуў расказ аб тым, як Збаўца адпраўляе сваіх вучняў і, атрымаўшы згоду біскупа Асізі, пачаў абвяшчаць супакой і пакаянне.      Падрабязна

 

 

 

 

 

 


sultan4. Пропаведзь Евангелля
У падцвярджэнне сапраўднай Хрыстовай веры Францішак прапанаваў жрэцам султана Егіпта прайсці разам з ім праз агонь.

 

 

 


075. Правіла
Францішак напісаў Правіла з 24 разделамі, пасля перароблены і зацверджаны Папам Ганорыям III.

 

 

 

 

 

 

 

 


136. Каляды ў Грэччо
Францішак глыбока перажываў таямніцу Нараджэння Хрыста. У 1223 г. ён зрабіў у Грэччо калядную містэрыю.

 

 

 

 

 

 

 


197. Стыгматызацыя
У 1224 г. на гары Верна Францішак атрымаў стыгматы: на яго руках, нагах і ў баку з’явіліся раны — сляды Пакутаў Пана.

 

 

 

 

 

 

 


smierc8. Шчаслівая канчына
Адчуваючы набліжэнне смерці, Францішак папрасіў перанесці яго ў касцёл Божай Маці Анельскай.

 

 

 


kanonizacja9. Кананізацыя
Папа Грыгорый IX урачыста залічыў Францішка да ліку святых.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


КАРОТКАЯ ХРАНАЛОГІЯ:

1181 г. (або 1182г.) У італьянскім горадзе Асізі ў сям’і багатага купца П’етро Бернардонэ і Пікі нарадзіўся сын. На хросце яму далі імя Ян, але пазней бацька назваў яго Францішкам.

У юнацтве Францішак адзначаўся кемлівасцю і велікадушнасцю. Па характары быў весялун і нават гарэзнік, меў шмат сяброў і ў таварыстве звычайна быў завадатарам. Асізскі юнак марыў пра бліскучую, а ў тыя часы і найбольш прывабную, кар’еру гераічнага рыцара.

Верасень 1202 г. Распачалася вайна паміж Асізі і Перуджай. У ёй удзельнічае Францішак, і пасля адной з бітваў ён трапляе ў палон, у якім знаходзіўся амаль год.

1203 г. Вярнуўшыся з няволі, сын Бернардонэ цяжка хварэе.

1205 г. Францішак чарговы раз рушыць на вайну, гэтым разам да Апуліі, з надзеяй здабыць жаданую славу. У мясцовасці Спалета ён бачыць загадкавы сон і, уражаны ім, вяртаецца ў Асізі.

1206 г. У касцёле св. Дам’яна ён чуе таямнічы голас з крыжа: «Францішак, ідзі, адбудуй мой дом, які руйнуецца». У душы Францішка адбываецца пералом, пакаянне і поўнае навяртанне.

У прысутнасці асізскага біскупа ён аддае грошы і нават вопратку свайму бацьку, які быў супраць новага ладу жыцця сына. У адзенні пустэльніка Францішак распачынае жабрацкае жыццё пакаяння, служачы хворым на праказу.

1206-1208 г.г. Ён адзін аднаўляе занядбаныя святыні св.Дам’яна, св.Пятра і Маці Божай Анёльскай.

16 красавіка 1208 г. Да Францішка далучаюцца першыя вучні Бернард і Пётр.

1209 або 1210 г. Францішак з адзінаццацю вучнямі вандруе ў Рым, і там яны атрымліваюць папярэдняе зацвярджэнне такога ладу жыцця ад папы Інацэнта ІІІ.

1215 г. Адбыўся Трэці Латаранскі Сабор. Лічыцца, што на ім прысутнічаў Францішак, і менавіта там упершыню ён сустрэўся з Дамінікам Гусманам, заснавальнікам Ордэна Прапаведнікаў (дамініканцаў).

29 лістапада 1223 г. Папа Ганорый ІІІ канчаткова зацвярджае укладзены Францішкам Статут жыцця меншых братоў.

15 жніўня – 30 верасня 1224 г. Францішак, адасобіўшыся на гары Альверня, адбывае саракадзённы пост, падчас якога, прыблізна 14 верасня, атрымаў стыгматы.

3 кастрычніка 1226 г. Францішак памірае.

16 ліпеня 1228 г. Папа Грыгоры IX абвяшчае Францішка святым.

25 мая 1230 г. Цела святога Францішка перанесена ў спецыяльна пабудаваную ў яго гонар базіліку.

 

« Уверх
Маладзечна
Мінск
Слонім
Смалявічы
Ліпнішкі
Докшыцы
Вільнюс

Кантакты:


Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
вул. Гарадзецкая д.22 кв.152
220125 Мінск Беларусь
Тэл. / факс (8-017) 221-74-08
e-mail Курыі: belarus.ofmcap@gmail.com

Адміністратар сайта: jansadouski@gmail.com

Супольнасцi братоў:


Мінск
Слонім
Маладзечна
Докшыцы
Ліпнішкі
Смалявічы
Вільнюс